Відэа з рэгістратара былога беркутаўца, які затрымліваў "Дыджэяў пераменаў"

"Дыджэі пераменаў" Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі
"Дыджэі пераменаў" Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі

Ініцыятыва By_Pol апублікавала відэа затрымання "Дыджэяў пераменаў", знятае 6 жніўня на міліцэйскі рэгістратар. Кадры пацвярджаюць, што пры затрыманні Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі не супраціўляліся. У судзе баец АМАП, які іх затрымліваў, сцвярджаў адваротнае.

За некалькі хвілін да затрымання Галанаў і Сакалоў ўключылі на праўладнай акцыі ў Кіеўскім скверы песню "Пераменаў!". Яна гучала каля хвіліны, пасля чаго арганізатар мерапрыемства вырваў драты з калонкі.

Дыджэяў затрымалі непадалёк ад месца правядзення акцыі. Хлопцаў судзілі па двух артыкулах: 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і 17.1 (дробнае хуліганства). Абодва дыджэі былі пакараныя 10-ю суткамі арышту — па пяць за кожны артыкул. З відэа вынікае, што паказанні міліцыянтаў, на падставе якіх былі асуджаныя дыджэі, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Хутчэй за ўсё, рэгістратар, на які знята гэта відэа, быў надзеты на капітана мінскага АМАП Сяргея Кімінчыжы. Ён затрымліваў дыджэяў разам з напарнікам і даваў паказанні ў судзе. Гэты момант трапіў на фота, а напарніка Кімінчыжы добра відаць на кадрах з рэгістратара.

Видео с регистратора бывшего беркутовца, который задерживал "Диджеев перемен"
Сяргей Кімінчыжы крайні злева / "Новы Час" | Напарнік Кімінчыжы / By_Pol

У Сяргея Кімінчыжы складаная біяграфія. Яму 37 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Васільеўка Адэскай вобласці. Служыў у войску, а потым пайшоў служыць у адэскі "Беркут".

Падчас Рэвалюцыі Годнасці байцам гэтага падраздзялення ўдалося прарваць ачапленне, арганізаванае грамадскімі актывістамі вакол месца яго дыслакацыі, і дабрацца да Кіева. Яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Інстытуцкай вуліцы 20 лютага 2014 года, падчас якіх многія пратэстоўцы былі забітыя.

Пасля перамогі Рэвалюцыі Годнасці Кімінчыжы збег у Беларусь і ўладкаваўся працаваць у мінскі АМАП. Ён даслужыўся да капітана і камандзіра групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі