Відэа: як здарылася памылка на ўручэнні "Оскара" за найлепшы фільм года

Відэа: як здарылася памылка на ўручэнні "Оскара" за найлепшы фільм года

З'явілася відэа жахлівай памылкі, якая адбылася на 89-й цырымоніі ўручэння ўзнагароды кінаакадэміі ЗША "Оскар". Пераможцам у намінацыі за найлепшы фільм года быў названы мюзікл "Ла-Ла Лэнд". Яго здымачная група выйшла на сцэну, атрымала статуэтку і пачаліся прамовы. У гэты момант арганізатары заявілі, што адбылася памылка, насамрэч перамог фільм "Месячнае святло".

Пазней арганізатары патлумачылі, як такое магло адбыцца. Пераможцу ў гэтай намінацыі аб'яўляў Уорэн Біці і яму ў рукі трапіў не той канверт. Насамрэч, гэта быў канверт з пераможцай у намінацыі "Найлепшая галоўная жаночая роля", якую атрымала Эма Стоўн за фільм "Ла-Ла Ленд". І ён прачытаў назву фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі