Відэа, як Дональд Трамп заткнуў рот журналістам на прэс-канферэнцыі

Відэа, як Дональд Трамп заткнуў рот журналістам на прэс-канферэнцыі

Дональд Трамп заткнуў рот журналістам на прэс-канферэнцыі. Абраны прэзідэнт ЗША назваў інфармацыйны сайт BuzzFeed "кучай смецця", а карпарацыю CNN — "жахлівай арганізацыяй". На прэс-канферэнцыі Трампу задавалі нямала вострых пытанняў, у тым ліку і наконт кампрамату, які, нібыта, маюць на яго расійскія спецслужбы. CNN у мінулую пятніцу паведаміла, што амерыканскія спецслужбы прадаставілі Дональду Трампу даклад пра датычнасць Расіі да кібератак падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША, а таксама дакументы пра тое, што "расійскія агенты" маюць кампрамат на яго. Пазней выданне BuzzFeed апублікавала дакументы, падрыхтаваныя ананімным брытанскім разведчыкам, у тым ліку і пра згаданы кампрамат.

Дональд Трамп заявіў, што ў яго няма ніякіх кампраметуючых сувязяў з Расіяй. Ён выказаўся пра BuzzFeed і забараніў задаваць пытанне журналісту CNN. Абраны прэзідэнт назваў ганьбай, што спецслужбы ЗША дазволілі распаўсюджваць фальшывую інфармацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі