Японцы выпусцілі парфуму з водарам бульбы фры — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Абстаноўка ў свеце складаная: Украіна рыхтуецца да новага наступу Расіі, сітуацыя ў Польшчы таксама ўсё больш трывожная.

За гэтымі навінамі лёгка прапусціць іншыя важныя паведамленні. Не дазволім гэтаму адбыцца — штодня трымаем вас у курсе галоўных сусветных навін. (Застацца без добрых навін мы Вам таксама не дазволім.)

 

ШІ загубіць планету?

Штучны інтэлект нас загубіць, але не так, як вы сабе ўяўлялі. Эколагі лічаць, што развіццё ШІ прывядзе да росту спажывання энергіі. А разам з гэтым — яшчэ і да распаўсюджвання кліматычнай дэзінфармацыі.

Раней меркавалася, што развіццё сферы ШІ наадварот дапаможа справіцца з глабальным пацяпленнем. Напрыклад, будуць створаныя інструменты, якія дапамогуць адсочваць высечку лясоў, уцечку забруджвальных рэчываў, экстрэмальныя кліматычныя з'явы. І ў цэлым так і ёсць: ШІ ўжо выкарыстоўваюць, каб прагназаваць засуху ў Афрыцы або адсочваць працэс раставання айсбергаў.

Але... аказалася, што ў гэтых дасягненняў ёсць пабочка.

 

Сіквел

Здаецца, нас чакае ці то сіквел, ці то рэмейк — Дональд Трамп і Джо Байдэн вось-вось стануць кандыдатамі ў прэзідэнты. І Трамп ужо выклікаў Байдэна на тэледэбаты — "у любы час, у любым месцы".

У перадвыбарчым штабе Байдэна заявілі, што Трамп "прагне ўвагі і з усіх сіл спрабуе павялічыць сваю прывабнасць".

Матч-рэванш пройдзе ў лістападзе. Вось тут мы расказваем у тым ліку пра тое, чаму за гэтымі амерыканскімі выбарамі варта сачыць больш уважліва, чым вы планавалі.

Чаму важна сачыць за амерыканскімі выбарамі? Шукайце адказ Паўла Слюнькіна

Жанчын менш, чым жывёл

Пераходзім да гендэрных навінаў. Аказалася, што ў Капенгагене статуй, якія ўяўляюць сабой жанчын, менш, чым статуй з выявай жывёл. І аж нашмат менш.

Ва ўсім Капенгагене — больш за сто статуй. З іх жанчын выяўляюць пяць! Жывёл — у асноўным міфічных звяроў і коней — у пяць разоў больш.

"Гэта поўнае шаленства", — сказалі ў Мінкульце.

Датчане збянтэжыліся, і паколькі большасць праблем у сваёй краіне яны ўжо вырашылі, то ўзяліся вырашаць і гэтую. Міністэрства культуры паабяцала выдаткаваць больш за 60 мільёнаў долараў.

 

І бульбы

Э-э-э... Карацей, японскі "МакДональдс" выпусціў парфуму з водарам бульбы фры. І рэкамендуе апрабаваць яе перад спатканнем.

Японцы выпустили духи с ароматом картошки фри — #ИхНравы
Парфума з водарам бульбы фры

Ці ёсць адчуванне, што гэта мусілі зрабіць мы?

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі