Відэа Duran Duran названае лепшым кліпам ўсіх часоў

Кліп на песню "Rio" гурта Duran Duran стаў "найлепшым кліпам усіх часоў", паводле апытання праведзенага тэлеканалам MTV сярод сваіх гледачоў.  Нагадаем, што на відэа 1982-га году музыкі Duran Duran знаходзяцца на трапічным пляжы ў кампаніі напаўаголеных прыгажунь.

Другое месца ў рэйтынгу "найлепшых кліпаў" дасталася роліку на песню Б'ёрк "All Is Full of Love", дзя спявачка прадстаўленая ў выглядзе робата.

Бронзавым прызёрам стала аніміраванае відэа "Take On Me" гурта A-HA, у якім маляваны персанаж Мортэна Харкета ператвараецца ў жывога чалавека.

А вось "Thriller" Майкла Джэксана, які неаднаразова прызнаваўся лепшым па выніках розных апытанняў заняў у гэтым рэйтынгу толькі чацвёртае месца.

Далей за ім размясціліся сюррэалістычны кліп "Svefn-g-Englar" ісландскага гурта Sigur Ros (5-е месца), класічны "Smells Like Teen Spirit" у выкананні Nirvana і загадкавы "Just" Radiohead (7-я пазіцыя).

Таксама ў дзесятку патрапілі кліпы "Virtual Insanity" Jamiroquai, "Like A Prayer" Мадоны і гумарыстычны ролік на песню "Here It Goes Again" амерыканскага інды-гурта OK GO. Паведамляецца, што ў галасаванні ўзяло ўдзел больш за 40 тысяч гледачоў MTV.

Фота: www.novoskop.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі