Відэа дня: сілавікі цягнуць людзей без прытомнасці

Момант, калі хлопец страціў прытомнасць ад удару дубінкай па галаве / кадр з відэа "Радыё Свабода"
Момант, калі хлопец страціў прытомнасць ад удару дубінкай па галаве / кадр з відэа "Радыё Свабода"

Падчас нядзельнага Маршу суседзяў у Мінску сілавікі жорстка затрымалі некалькі чалавек, пасля чаго яны страцілі прытомнасць. На адным з відэа з Партызанскага праспекту відаць, як людзі ў чорным вядуць бяззбройнага хлопца. Жанчыны спрабуюць яго адбіць, хлопец намагаецца вырвацца. Але атрымлівае па галаве дубінкай, пасля чаго падае. Відаць, што ад удару ён губляе прытомнасць. Але сілавікоў гэта не спыняе, і яны працягваюць яго цягнуць.

А на гэтым відэа бачна, што трое сілавікоў нясуць хлопца, які знаходзіцца без прытомнасці. Яго галава дакранаецца да травы, цела абмякла. Хлопца кладуць каля характэрнага буса. Ён не рухаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі