Віцяблянка здавала ў абменнік фальшывыя кітайскія грошы

Віцяблянка здавала ў абменнік фальшывыя кітайскія грошы

У адным з віцебскіх банкаў 29 кастрычніка міліцыянты затрымалі непрацуючую 42-гадовую мясцовую жыхарку, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Жанчына дала касіру фальшывую купюру наміналам 20 юаняў Народнага банка Кітая. Экспертыза паказала, што падробку зрабілі на кропельна-струмянёвым прынтары. Высветлілася, што жанчына была ў турпаездцы ў Кітаі. Адтуль яна вярнулася з сумай ў 1300 юаняў, адна з купюр апынулася падробкай. 

Дарэчы, фальшывыя кітайскія купюры на Віцебшчыне трапляюцца вельмі рэдка. Такі факт за апошнія пару гадоў у вобласці толькі другі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі