Вы тут

Віцяблянка ў масцы з БЧБ-усмешкай прыйшла паглядзець на парад 9 траўня

Віцяблянка атрымала 20 сутак арышту за маску з БЧБ-усмешкай / t.me/viasnanazirae

У Віцебску 9 траўня затрымалі 19-гадовую Ангеліну Туравец, калі яна назірала за парадам на плошчы Перамогі. На дзяўчыне была маска з бел-чырвона-белай усмешкай. У Чыгуначным РАУСе на яе склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП і пасадзілі ў ІЧУ, дзе яна прабыла трое сутак да суда. 

У пратаколе, як перадаюць праваабаронцы "Вясны", было пазначана, што Туравец наўмысна парушыла закон аб масавых мерапрыемствах — шляхам пікетавання маскай з выявай БЧБ-сцяга. 

Дзяўчына сваю віну не прызнала. Яна патлумачыла, што прыйшла паглядзець на парад у цэнтры Віцебску. Яна заявіла суду, што была ў гэтай масцы на судах, у Следчым камітэце, на размове з начальнікам РАУСа, але ніхто ёй не рабіў ніякіх заўваг наконт маскі.

Суддзя Алена Цыганкова прызначыла Ангеліне 20 сутак арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.