Віцебскія ратавальнікі пагасілі пажар на сховішчы мазуты

Віцебскія ратавальнікі пагасілі пажар на сховішчы мазуты

У Віцебску ратавальнікаў выклікалі гасіць пажар на сховішчы мазуты на вуліц Гагарына. Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне яны атрымалі ў 13:58.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць грузавік з паўпрычэпам, які перавозіў нафтапрадукты. 

Выявілася, што пры перапампоўванні мазуты з аўтацыстэрны ў рэзервуар адбылося ўзгаранне. Агонь перакінуўся на рэзервуар, і існавала пагроза, што ён перакінецца на суседні. 

Лакалізаваць пажар ратавальнікам удалося ў 14:20, а ў 14:33 яго ліквідавалі.

На пажары пацярпелі тры чалавекі — мужчыны 29, 44 і 62 гадоў. Іх з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў лякарню.

Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Віцебскія ратавальнікі пагасілі пажар на сховішчы мазуты
Пажар у Віцебску / mchs.gov.by
Віцебскія ратавальнікі пагасілі пажар на сховішчы мазуты
Пажар у Віцебску / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі