Віцебскія прадпрымальнікі пайшлі на біржу працы

Сёння з раніцы каля пяцідзесяці віцебскіх прадпрымальнікаў сталі ў чаргу каля абласнога цэнтру занятасці насельніцтва. Іх цікавіла, якія вакансіі можа прапанаваць біржа, калі пасля Новага года яны стануць беспрацоўнымі. Ідэя правядзення акцыі належыць рэспубліканскаму прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам”.

Як паведаміла старшыня прафсаюзу Ірына Яскевіч, прадпрымальнікі занепакоеныя, што пасля таго, як пачнуць дзейнічаць адпаведныя прэзідэнцкія ўказы, яны застануцца беспрацоўнымі. У віцебскім цэнтры занятасці інфармацыі яны не атрымалі.

Пасля таго, як да натоўпу “кандыдатаў у беспрацоўныя” праявілі цікаўнасць міліцыянты, прадпрымальнікі былі вымушаны разысціся.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі