Віцебскія кінапракатчыкі не сталі спаганяць грошы за кветкі, падораныя рэжысёрцы
![Віцебскія кінапракатчыкі не сталі спаганяць грошы за кветкі, падораныя рэжысёрцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kvietki-1704-1.jpg.webp?itok=RnAn8nve)
Віцебскія кінапракатчыкі вырашылі не браць з артыстаў грошы за падораныя ім кветкі.
Як паведамлялася раней, гісторыя адбылася напрыканцы сакавіка. Здымачная група прывезла ў Віцебск фільм "Граф у апельсінах". Артыстаў і рэжысёрку Уладу Сянькову мясцовая публіка прыняла вельмі цёпла. А праз тыдзень яны атрымалі рахунак з Віцебску за падораныя кветкі — 927 тысяч рублёў.
Рэжысёру на прэм'еры фільма падаравалі кветкі, а пасля даслалі за іх рахунак
Пасля розгаласу ў СМІ Віцебскі абласны кінавідэапракат перадумаў браць з аўтараў фільма грошы за кветкі. Як піша "Салідарнасць", віцебскія пракатчыкі даслалі Сяньковай новы акт, у якім не былі падлічаныя грошы за кветкі.
Рэжысёрка адзначыла, што прабачэння ў яе ці артыстаў ніхто не папрасіў.