Віцебскіх "байкотчыкаў" пакаралі штрафам і арыштам

Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў атрымалі пакаранне. Суддзя Алена Цыганкова ацаніла іх дзеянні як арганізацыю несанкцыяванага пікету. Са спадара Дазорцава будзе спагнаны штраф ў 350 тысяч рублёў (10 базавых велічыняў), а спадар Хамайда арыштаваны на 5 сутак.
Як паведамляла Еўрарадыё, актывістаў затрымалі 22 лістапада ў Віцебску за агітацыю супраць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі