Віцебскі выкладчык збіраў са студэнтаў "унёскі" за здачу заліку

Віцебская абласная пракуратура распачала крымінальную справу у адносінах да выкладчыка адной з мясцовых вышэйшых навучальных установаў. 39-гадовы мужчына збіраў са студэнтаў-завочнікаў "унёскі" за здачу заліку.

Каб атрымаць добрую адзнаку па дысцыпліне "Камерцыйная дзейнасць", студэнты здавалі ў сярэднім па дзесяць тысяч рублёў. Грошай з адной групы сабралі 177 тысяч.

Увечары 19 снежня хабар прынесла выкладчыку адна са студэнтак. Тут абодвух і схапілі за руку. За "практычныя заняткі" па камерцыйнай дзейнасці выкладчыку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі