Вы тут

Віцебскі дворнік знайшоў у двары шматпавярховіка мінамётную міну

Міна, знойдзеная ў віцебскім двары / mvd.gov.by

Мінамётную міну часоў Другой Сусветнай вайны знайшоў у двары шматпавярховіка віцебскі дворнік. Пра небяспечную знаходку мужчына паведаміў у міліцыю каля 8-й гадзіны раніцы 17 верасня, перадае прэс-служба МУС.

На месца знаходкі адразу ж выехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524, МНС і медыкі.

Праваахоўнікі ачапілі прылеглую тэрыторыю. На час працы сапёраў былі эвакуяваныя жыхары двух пад'ездаў дома. Мінамётную міну 81 мм вывезлі на спецыяльны палігон для знішчэння.

Цяпер міліцыя высвятляе, як боепрыпас з'явіўся ў віцебскім двары. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.