Віцебская міліцыя будзе праводзіць Дні цвярозасці ў кожным раёне

Дні цвярозасці ў кожным раёне вобласці хацела б праводзіць Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Гэтая прапанова ўжо накіраваная ў абласную адміністрацыю. Дні цвярозасці мяркуюць праводзіць у пятніцу ці суботу, паведамляе БелаПАН.
Праваахоўнікі адзначаюць, што "значны сацыяльны эфект" быў дасягнуты падчас правядзення Дня цвярозасці ў Віцебску 16 ліпеня ў рамках фестывалю "Славянскі базар". Тады віцебская міліцыя не здолела адшукаць у горадзе ніводнага нецвярозага пацярпелага, у стане алкагольнага ап'янення не было здзейснена ніводнага злачынства, таксама не было зафіксавана выпадкаў атручвання алкаголем.

А паколькі віцебская ініцыятыва ўжо спадабалася МУС, можна меркаваць, што яна можа быць рэалізаваная ў маштабах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі