"Віцебск" згуляў унічыю, але працягвае ўпэўнена лідыраваць у чэмпіянаце

Адбыліся апошнія матчы 7-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. "Віцебск", які лідыруе ў першынстве, згуляў унічыю 0:0 з "Дарыдай". З такім жа лікам завяршыліся матчы мінскага "Лакаматыва" і "Граніта" з Мікашэвічаў, брэсцкага "Дынама" і магілёўскага "Дняпра".
Магілёўскі "Савіт" выйграў у аднаго з лідэраў - "Смаргоні" - з лікам 2:0. Барысаўскі БАТЭ перамог наваполацкі "Нафтан" з лікам 2:1 (два галы на рахунку Віталя Радзівонава).

Па-ранейшаму ў чэмпіянаце лідыруе "Віцебск", які набраў 17 ачкоў, у МТЗ-РІПА і БАТЭ - па 13 ачкоў, у мінскага "Дынама", "Смаргоні" і жодзінскага "Тарпеда" - па 11.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі