“Віцебск” перамог “Славію” — 1:0

“Віцебск” перамог “Славію” — 1:0

Матчам “Віцебск” — “Славія” скончыўся 12 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня прайшла ў суботу, 17 чэрвеня і скончылася мінімальнай перамогай гаспадароў поля — 1:0. Голам адзначыўся гулец віцебскай каманды Арцём Салавей.

Па выніках 12 тураў тройка лідараў чэмпіянату краіны выглядае наступным чынам: “Шахцёр” (29 ачкоў), БАТЭ (26), мінскае “Дынама” (25). Аўтсайдэрамі і кандыдатамі на вылет у 1 лігу застаюцца “Іслач” і “Нафтан”, якія пасля накладзеных санкцый з боку АБФФ усё яшчэ маюць па -1 ачку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі