Сярод пацярпелых у Кракаве грамадзяне пяці краін

Кракаў

Кракаў

Сярод загінулых і пацярпелых у выніку страляніны ў Кракаве ёсць грамадзяне пяці краін: Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Расіі і Партугаліі.

"Малапольскі ваявода прааінфармаваў аб тым, што адбылося, прадстаўнікоў консульстваў краін, грамадзяне якіх пацярпелі ў выніку нападу", — расказала Каралiна Галецка, прэс-сакратар, дырэктар Дэпартамента грамадскіх камунікацый Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

З мэтай абароны прыватнага жыцця МУС не прадаставіла інфармацыю аб узросце, поле і стане здароўя пацярпелых.

Трагічныя падзеі адбыліся ў Кракаве ў суботу, 7 лістапада. Узброены мужчына ў адзенні колеру хакі ўехаў на аўтамабілі на Галоўную рыначную плошчу і адкрыў агонь па людзях, якія там знаходзіліся. Гэта адбылося каля 15:00, калі на плошчы было шмат людзей.

Неўзабаве паліцэйскія дагналі страляка. Падчас перастрэлкі ён параніў двух супрацоўнікаў паліцыі, аднак і сам атрымаў раненні. Усе трое зараз знаходзяцца ў бальніцах.

Сярод шасці загінулых — адзін замежнік. Сярод 16 пацярпелых — грамадзянка Расіі. У Польшчы абвешчаны нацыянальны дзень жалобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.