Віцэ-прэм'ер ацаніў дзве гадзіны страйку на БМЗ у 1,5 млн рублёў

Юрый Назараў / БелТА
Юрый Назараў / БелТА

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" ацаніў страты ад дзвюхгадзіннай забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе ў 1,5 млн рублёў. 17 жніўня на БМЗ была спыненая праца ўсіх печаў. "Гэта вялікія грошы", — сказаў Назараў пра тую забастоўку.

На яго думку, загрузку печаў спынілі "вонкавыя сілы", якія "прарваліся на наш завод".

Віцэ-прэм'ер заявіў, што на верасень БМЗ мае 100% -ную загрузку. Ну амаль. "Адзіная ў нас адна аперацыя, адна вытворчасць па нафтагазавых трубах там пакуль у нас рынак нафтавы не аднавіўся, таму няма поўнай загрузкі", — кажа ён.

Завод перажываў праблемны перыяд у другім квартале 2020 года. "Упалі цэны, — тлумачыць Назараў. — У нас не было загрузкі, таму што не было заказаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі