Верхнядзвінскі масласырзавод першым атрымаў еўрапейскі сертыфікат

Першым у краіне атрымаў еўрапейскі сертыфікат Верхнядзвінскі масласырзавод. Перад гэтым яго два месяцы правяралі аўдытары Еўрасаюза, якія даследавалі гатовую прадукцыю. У выніку, як паведамляе тэлеканал ОНТ, было сцверджана, што яна адпавядае еўрапейскім стандартам якасці.

Штодня з канвеера завода сыходзіць каля 12 тон сыру. Больш за палову яго прадаюць у Расію. Еўрасертыфікат адкрывае для беларускіх малочных прадпрыемстваў новы рынак. Цяпер праводзіцца праверка прадукцыі прадпрыемстваў Брэста і Магілёва.

"Я думаю, што гэта пачатак сур'ёзнага этапа па стандартызацыі, на адпаведнасць еўрапейскім нормам і патрабаванням нашай прадукцыі", — сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі