Вераніка Круглова і гурт The Toobes вызначылі пераможцаў конкурсаў

У конкурсе любімай народнай песні ўдзельнічалі Контрабасер і Алесь Жукаў. Абодва яны, па рашэнні Веранікі Кругловай, ідуць на канцэрт Zakopower і KRIWI, які пройдзе 24 лістапада ў клубе Re:Public. Квіткі чакаюць пераможцаў у офісе Еўрарадыё сёння да 18 гадзіны. Наш адрас: вул. Карла Маркса, 15-403.

У конкурсе на лепшы водгук пра альбом The Toobes “My Generation” перамог адзіны ўдзельнік Антон Грыневіч. Ён напісаў выдатную рэцэнзію на новую пласцінку мінскага трыа. Антон, цягам сённяшняга дня з вамі звяжуцца ўдзельнікі гурта і дамовяцца аб урачыстым уручэнні квіткоў!

Віншуем пераможцаў!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі