Вераніка Цапкала патлумачыла, чаму з'ехала з Беларусі

Вераніка Цапкала патлумачыла, чаму з'ехала з Беларусі

Вераніка Цапкала, якая з'ехала ў Маскву, сёння прагаласавала на прэзідэнцкіх выбарах у амбасадзе Беларусі.

У размове з журналістамі яна патлумачыла, што ў аб'яднанага штаба не засталося сумесных мерапрыемстваў. Таму гэты гістарычны дзень Вераніка вырашыла правесці разам са сваімі дзецьмі, якіх не бачыла некалькі тыдняў. Яе муж Валерый Цапкала вывез дзяцей з краіны напрыканцы ліпеня, неўзабаве пасля таго, як яго не зарэгістравалі кандыдатам у прэзіыдэнты.

"Гэта гістарычны момант для Беларусі. Я хачу, каб мае дзеці запомнілі яго назаўсёды. Можа яны яшчэ малыя і не ўсё ўсведамляюць, але пройдзе час — і яго важнасць стане зразумелай", — перадае Радыё "Свабода" словы Веранікі Цапкала.

Жанчына заявіла, што плануе вярнуцца ў Беларусь. Яна адзначыла для расійскіх журналістаў, што ў Беларусі працягваецца пераслед супрацоўнікаў штабоў і давераных асобаў.

Як паведамлялася раней, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская і яе паплечніца Марыя Калеснікава сёння заявілі, што не плануюць пакідаць Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі