Венесуэла ўнясе паўмільярда долараў у сумесны з Беларуссю фонд

Венесуэла мае намер унесці паўмільярда долараў у стварэнне беларуска-венесуэльскага Інвестыцыйнага фонду. Гэтая лічба была агучаная падчас перамоў з венесуэльскім бокам беларускай урадавай дэлегацыі на чале з Дзяржсакратаром Савета Бяспекі Віктарам Шэйманам.

Сустрэча адбылася ў Каракасе ў рамках візіту беларускай дэлегацыі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі нашай краіны, адпрацаваныя пытанні і скаардынаваныя ўзаемныя дзеянні па стварэнні Інвестыцыйнага фонду, закліканага фінансаваць усе заяўленыя Беларуссю і Венесуэлай сумесныя праекты.


БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі