Вецер зламаў флагшток з чырвона-зялёным сцягам, прыязджала міліцыя
![Вецер зламаў флагшток з чырвона-зялёным сцягам, прыязджала міліцыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viecierb.png.webp?itok=u_43c7uj)
3 траўня ў Мінску моцны вецер, які ламае дрэвы. Не вытрымаў яго сілы флагшток з чырвона-зялёным сцягам, які ў пачатку сакавіка ўсталявалі на даху шматпавярховіка ў "бунтарскім" раёне Новая Баравая. Як піша тэлеграм-канал @vybory_smotri, раніцай у панядзелак прыязджала міліцыя. Чырвона-зялёны сцяг забрала група, як мінімум, з чатырох чалавек.
![Вецер зламаў флагшток з чырвона-зялёным сцягам, прыязджала міліцыя](/sites/default/files/paragraphs/image/czz.png)
Вялізны чырвона-зялёны сцяг з'явіўся ў пачатку сакавіка / TUT.by
![Вецер зламаў флагшток з чырвона-зялёным сцягам, прыязджала міліцыя](/sites/default/files/paragraphs/image/1231211.jpg)
Цяпер на даху яго няма / @vybory_smotri
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.