Вайсковы МАЗ у Гродне паехаў на чырвонае і пратараніў легкавы аўтамабіль

Вайсковы МАЗ у Гродне паехаў на чырвонае і пратараніў легкавы аўтамабіль

Аўтааварыя з удзелам вайсковага МАЗа адбылася ў Гродне зранку 25 студзеня, паведамляе autogrodno.by. 

Па вуліцы Суворава ішла калона вайсковай тэхнікі. На скрыжаванні іх прапускала "Шкода", якая планавала павярнуць налева. Пасля праезду "Урала" для вайсковай калоны загарэлася чырвонае святло, і "Шкода" пачала рух. У гэты момант у яе ўрэзаўся сустрэчны вайсковы МАЗ, які, відавочна, хацеў паспець за калегам. 

У апошні момант кіроўца грузавіка вывернуў руль направа, што, верагодна, дазволіла пазбегнуць сур'ёзных наступстваў.

Па словах відавочцы, у кузаве МАЗа былі людзі, але яны, здаецца, нічога не зразумелі. "У гэтай сітуацыі пашанцавала, што кіроўца МАЗа не ўрэзаўся ў тралейбус, пакуль спрабаваў змякчыць сутыкненне з легкавым аўтамабілем", — кажа сведка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі