Вы тут

Вайсковец РФ, якога судзяць за забойства мірных украінцаў, прызнаў сваю віну

Вадзім Шышымарын

Расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын, якога судзяць за забойства мірнага грамадзяніна Украіны, прызнаў сваю віну ў зале суда, паведамляе hromadske.ua.

Паведамляецца, што пасля таго, як пракурор зачытаў абвінаваўчы акт, Шышымарын пацвердзіў, што цалкам прызнае сваю віну і не адмаўляецца ад дачы паказанняў.

Працяг суда перанесены на 19 траўня. Рашэнне патлумачылі важнасцю наступнай стадыі пасяджэння — допыту абвінавачанага і пацярпелых.

21-гадовага сяржанта Шышымарына судзяць у Кіеве. Ён камандзір аддзялення 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі Маскоўскай вобласці. Вайскоўца вінавацяць у забойстве мірнага жыхара Сумскай вобласці — 62-гадовага Аляксандра Шэліпава

Паводле следства, украінец быў забіты 28 лютага, калі вёў ровар па ўзбочыне дарогі. Перад гэтым калону, у якой быў Шышымарын, разбілі ўкраінскія вайскоўцы. Уцякаючы, ён з яшчэ чатырма расіянамі абстралялі з аўтаматаў прыватны аўтамабіль і захапілі яго. На скрадзенай машыне яны заехалі ў сяло і там пабачылі мужчыну, які ішоў дадому і размаўляў па тэлефоне. Яго забілі, каб не паведаіў пра іх Узброеным сілам Украіны.

Гэта першы такі судовы працэс ва Украіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.