Вайскоўцы дадуць тэхніку на збор ураджаю

Сёлета Узброеныя сілы Беларусі плануюць выдзеліць у дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам краіны прыблізна 200 адзінак тэхнікі. Тэхніка будзе задзейнічана ў перавозцы збожжа ў гаспадарках Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны. 22 ліпеня прайшоў агляд гатоўнасці аўтамабільнай тэхнікі да выканання задач, праведзены інструкцыйныя заняткі па выкананні патрабаванняў мер бяспекі з ваеннаслужачымі і цывільным персаналам, якія прыцягваюцца да ўборкі ўраджаю.

23 ліпеня асабовы склад узвода здзейсніў марш да месцаў правядзення работ у Барысаўскім і Крупскім раёнах Мінскай вобласці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі