Ватыкан абвясціў манаполію на хрысціянства

Ватыкан выступіў учора з заявай, у якой каталіцкая царква названая адзіна правільнай з пункту гледжання вучэння Хрыста. У дакуменце адзначаецца, што толькі рымскі трон можа называцца спадкаемцам першапачатковай царквы Хрыстовай. Гэтыя словы папы атрымалі негатыўныя водгукі ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях.

“Цяпер мы маем перыяд экуменічнага аптымізму, калі цэрквы імкнуцца пераадолець супярэчнасці. І вось пасланы сігнал раз’яднаня. Гэта ўскладняе хрысціянскі дыялог”, - заявіў прэзідэнт швейцарскай асацыяцыі пратэстанцкіх цэркваў.

Прадстаўнікі Расійскай праваслаўнай царквы адзначаюць, што Ватыкан у любым выпадку зрабіў шчыра, адкрыта прадставіўшы сваю пазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі