Васіліса Марзалюк заваявала яшчэ адно золата Еўрапейскіх гульняў

Беларуска Васіліса Марзалюк заваявала яшчэ адно золата Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у Баку. У фінале турніра па жаночай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 75 кг яна перамагла расіянку Кацярыну Букіну.

Сёння бронзу заваявалі яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі ў жаночай барацьбе. Гэта — Надзея Шушко (у вагавай катэгорыі да 53 кг) і Марыя Мамашук (63 кг).

Нагадаем, сёння 27-гадовая беларуска Марына Літвінчук выйграла два золата Еўрапейскіх гульняў. Яна перамагла ў фінальным заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 метраў і ў заездзе байдарак-двоек на 200 метраў.

У агульным медалёвым заліку Беларусь на Еўрапейскіх гульнях займае 4-е месца з 13 медалямі (5 залатых, 1 срэбны і 7 бронзавых). На першым месцы з 22 медалямі (12+5+5) знаходзіцца Расія.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі