Васiль Бульбянкоў: Павышэнне тарыфаў на навучанне ў аўташколах неабходна

Павышэнне тарыфаў на навучанне ў аўташколах мэтазгодна і неабходна. Такую думку ў iнтэрв’ю з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў часова выконваючы пасаду начальнiка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусi Васiль Бульбянкоў.
Паводле яго слоў, сёння не ва ўсiх аўташколах падрыхтоўка кіроўцаў адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да якасцi. Паводле iснуючай статыстыкi, каля 70% тых, хто навучаецца, не здаюць з першага разу на правы, што сведчыць аб недастатковых ведах i практычных навыках.

Павышэнне тарыфаў будзе разглядацца з улiкам абстаноўкi i арыенцiровачна можа скласцi ў межах 10—15 працэнтаў. Ужо сёння чэргi ў аўташколы распiсаныя на тры-чатыры месяцы наперад.

Як паведамлялася ўжо, у гэтым годзе Мiнтранс не будзе iнiцыяваць павышэння кошту навучання ў аўташколах. Што датычыцца 2009 года, усё будзе залежаць ад таго, як складзецца сiтуацыя з цэнамi на палiва, расходныя матэрыялы. Цяпер рэнтабельнасць паслуг па падрыхтоўцы кіроўцаў невысокая i нават у самых лепшых аўташколах не перасягае 5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі