Вашынгтон прывітаў мінскія пагадненні па Украіне

Белы дом назваў пагадненні па Украіне, дасягнутыя на перамовах у Мінску, значным крокам у напрамку мірнага ўрэгулявання канфлікту. Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст заклікаў усе бакі да неадкладных і канкрэтных крокаў па рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, перадае ВВС.

Ён падкрэсліў, што рэжым спынення агню павінен выконвацца, а цяжкія ўзбраенні неабходна адвесці. Таксама Эрнэст заклікаў Расію спыніць падтрымку сепаратыстаў і вывесці свае войскі і тэхніку за межы Украіны.

Акрамя таго, ЗША выступілі за аднаўленне кантролю Украіны на мяжы з Расіяй. Вашынгтон асабліва занепакоены тым, што баявыя дзеянні ў чацвер ўзмацняліся, нягледзячы на дамоўленасці ў Мінску.

Фота — b-port.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі