Варшаўскія раварысты ўшанавалі памяць Булак-Балаховіча (фота)

Удзельнікі акцыі з прымацаванымі да ровараў бел-чырвона-белымі сцягамі праехалі ад цэнтру Варшавы да вуліцы Парыскай, дзе 10 траўня 1940 году загінуў Булак-Балаховіч. Мяркуецца, што забіты ён быў агентамі гестапа. На тым месцы знаходзіцца мемарыяльная шыльда ў гонар генерала, да якой і прыехалі ўдзельнікі акцыі.



Пасля кароткай прамовы каля шыльды кіраўніка “Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоля Міхнаўца, калона праз увесь горад накіравалася на могілкі "Павонзкі". Там знаходзіцца сімвалічная магіла Станіслава Булак-Балаховіча, бо ягонага цела так і не знайшлі.



Ініцыятарам мерапрыемства выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць". Арганізацыя  ўжо чацвёрты год запар арганізуе роварны рэйд памяці па варшаўскіх месцах, звязаных з імем легендарнага палкаводца.
Нагадаем, што Булак-Балаховіч у Першую сусветную вайну камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля служыў у Чырвонай Арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Пазней перайшоў пад камандаванне Ураду БНР.



У лістападзе 1920 года Булак-Балаховіч абвясціў у Мазыры "незалежную беларускую дзяржаву", але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адышла ў Польшчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі