Варшаўскія падводнікі паўдзельнічалі ў "Еўрапейскім маршы"

Еўрапейскі марш салідарнасці з нядзельнай акцыяй у Мінску прайшоў у Варшаве, Брусэлі, Празе і ў шэрагу іншых еўрапейскіх гарадоў. У варшаўскай акцыі, якую зладзіў "Звяз у падтрымку дэмакратыі ў
Беларусі”, удзельнічалі каля 100 чалавек, у асноўным
студэнты-каліноўцы, але былі і палякі:

“Варшава з вамі, мы верым што Беларусь будзе вольнай! Жыве Беларусь!”.

Трэба зазначыць, што апошняе было сказана палякам па-беларуску.

Прысутных на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве прывітаў еўрадэпутат Януш Анышкевіч, якога ўначы не ўпусцілі ў Беларусь:


"Мне хацелася б быць сёння не тут, а ў Мінску. Беларусь мусіць належаць
да Еўропы і карыстацца ўсімі цывілізацыйнымі прывелеямі еўрапейскага
свету”.

Удзельнікі маршу прайшлі па цэнтры Варшавы да Банковай плошчы, яны ішлі
па ходніках, а па праезжай частцы калону суправаджала машына з
сімволікай Еўрапейскага маршу і забароненай у Беларусі музыкай.

На Банковай плошчы прайшоў невялікі канцэрт, на якім гралі
студэнты-каліноўцы, а прысутныя падпявалі. Моладзь выпусціла каля 50
шарыкаў з сімволікай ЕС і бел-чырвона-белымі стужкамі пад супольны спеў
песні "Паветраны шар".

З шарыкамі, дарэчы, адбылася цэлая гісторыя. Арганізатарам давялося
дамаўляцца з клубам падводнага плавання, пазычыць у іх балон з геліям,
бо адмысловыя крамы ў нядзелю не працуюць.

Падводнікі балон пазычылі, а
ідэя акцыі настолькі ім спадабалася, што напрыканцы яны прывезлі мех
пончыкаў уласнага вырабу.

Янка Багушэвіч
, Еўрарадыё, Варшава