Варшаўскіх студэнтаў накармілі “турэмным тортам”, каб падтрымаць Казуліна

Сёння ў варшаўскім універсітэце адбыўся хэпінінг “Дзень нараджэння Казуліна”. Арганізацыя “Вольна Беларусь” перад будынкам бібліятэкі раздавала польскім студэнтам улёткі з інфармацыяй пра былога кандыдата ў прэзідэнты, цяпер палітвязня Аляксандра Казуліна. Жадаючыя таксама маглі пакаштаваць кавалак торту – толькі дзеля таго, каб яго атрымаць, трэба было зайсці ў вялікую клетку кшталту турэмнай, дзе і ўручаўся торт.

Як паведаміў лідэр "Вольнай Беларусі" Ігнацій Нямчыцкі, акцыя на тэрыторыі Варшаўскага універсітэта працягвалася ад 10.30 да 13.30, а ахвочых паспрабаваць турэмны торт было вельмі шмат.

Прафесар Аляксандр Казулін атрымаў 5,5 гадоў турмы па абвінавачванні ў хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаваных акцыяў пасля маніфестацыі 25 сакавіка 2006 года. Тады ж было затрымана больш за 100 чалавек, а частка людзей была моцна збіта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі