Варатар зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі хоча вярнуцца ў Румынію

Галкіпер зборнай Беларусі і расійскага клуба «Томь» Васіль Хамутоўскі хоча вярнуцца ў Румынію, у бухарэсцкі «Сцяўа».  «Я выдатна сябе адчуваў у Румыніі і хацеў бы вярнуцца туды гуляць», сказаў ён у інтэрв’ю румынскім СМІ. Нагадаем, Хамутоўскі нечакана сыйшоў у расійскую «Томь» з румынскага клуба вясной 2006 года. Зараз беларус нагадвае, што ў лістападзе ў яго заканчваецца кантракт.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі