Варатар зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Мезін прайграў у судзе

Маскоўскі суд адмовіў варатару зборнай Беларусі Андрэю Мезіну ў задавальненні яго пазову да Федэрацыі хакея Расіі. Нагадаем, Мезін настойваў на тым, каб не лічыцца ў расійскай суперлізе легіянерам, паколькі мае грамадзянства гэтай краіны.

Як высветлілася падчас пасяджэння суда, варатар не з’яўляецца гульцом магнітагорскага “Металурга”, паколькі клуб адмовіўся падпісваць з ім кантракт.

Мезін лічыцца ў суперлізе легіянерам і ў наступным сезоне за яго трэба плаціць у ФХР 9 мільёнаў расійскіх рублёў.

Таксама стала вядома, што “Металург” збіраецца паклікаць канадскага варатара, а гэта азначае, што Мезін навогул непатрэбны расійскай камандзе.

Цяпер адвакат варатара збіраецца падаваць апеляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі.

“Чэмпионат.ру”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі