Варатар “Ювентуса” Буфон можа не выйсці на поле супраць БАТЭ

Варатар “Ювентуса” Джанлуіджы Буфон сёння прайшоў абследаванне са зборнай Італіі з нагоды праблем з мышцамі нагі. Вынікі аказаліся несуцяшальнымі: не менш як месяц аднаму з лепшых варатароў свету давядзецца залечваць траўму, яшчэ некалькі тыдняў спатрэбіцца на аднаўленне і вяртанне на поле, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Ужо цяпер вядома, што Буфон прапусціць не толькі бліжэйшыя адборачныя матчы са зборнымі Балгарыі (11 кастрычніка) і Чарнагорыі (15 кастрычніка), але і гульні групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў з мадрыдскім "Рэалам" (21 кастрычніка, 5 лістапада) і з "Зенітам" (25 лістапада).

Пад пытаннем застаецца і ўдзел варатара ў матчы з барысаўскім БАТЭ, які адбудзецца ў Турыне 10 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі