Валожын стварае рэнамэ праз 100 кампакт-дыскаў

Кампакт-дыск электроннай прэзентацыі раёна выпусцілі ў Валожыне. На ім сабраныя рэкламныя і рэпрэзентацыйныя матэрыялы аб Валожыншчыне культурнага, краязнаўчага, вытворча-гаспадарчага і ідэалагічнага характару. Ініцыятарам стварэння гэтага рэкламнага СD-роліка стаў ідэалагічны аддзел райвыканкаму. Па словах загадчыка аддзела Алега Бобрыка, мэта выпуску кампакта — дапамога ў фарміраванні пазітыўнага іміджу Валожына і раёна.

Праўда, ён не ўражвае сваёй дасканаласцю. На дыску сабраныя толькі аўдыёматэрыялы і словы імідж-мэйкераў Валожыншчыны не пацвярджаюцца відэашэрагам. Акрамя таго, мала хто зможа азнаёміцца з пазітыўным іміджам Валожыншчыны.

Кампактаў выпушчана ўсяго сто асобнікаў і раздаваць іх у якасці падарункаў будуць толькі ганаровым гасцям раёна. Матэрыялы для дыска падбіралі супрацоўнікі двух аддзелаў райвыканкаму ідэалагічнага і культуры.

Апрацоўвалі і выраблялі яго ў Мінску. У колькі абышлося фарміраванне пазітыўнага іміджу раённаму бюджэту, Алег Бобрык адказаць адмовіўся.


Касцёл святога Язэпа ў Валожыне.

Фота — www.radzima.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі