Валерыя Шчукіна аштрафавалі амальна на два мільёны рублёў

Сёння вынесены прысуд Валерыю Шчукіну. За абразу членаў выбарчай камісіі ён павінен выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічыняў (1 мільён 240 тысяч рублёў).
Кампенсацыю маральных страт запатрабавала толькі адна з чатырох пацярпелых – Таццяна Буевіч. На яе карысць са Шчукіна спагнана 250 тысяч.

Згодна з прысудам, спадар Шчукін павінны аплаціць судовыя выдаткі — 93 тысячы рублёў. Яшчэ 171 тысяча рублёў — штраф за удзел у Маршы Свабоды 1999 года, які нібыта не быў з яго спагнаны на той час.

Спадар Шчукін мае намер абскарджваць рашэнне суда.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі