Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі разам з дзецьмі — у Расію

Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі разам з дзецьмі — у Расію

Валерый Цапкала, які вылучаўся на прэзідэнцкія выбары, з'ехаў з Беларусі разам з дзецьмі. Як заявіла яго жонка Вераніка, яны выехалі ў Расію.

Па інфармацыі, якую Еўрарадыё атрымала ад аднаго з прадстаўнікоў штаба Валерыя Цапкалы, на палітыка вядзецца пракурорская праверка. Днямі супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі ў школу, дзе навучаюцца дзеці Валерыя і Веранікі Цапкала, і папрасілі настаўнікаў напісаць нейкія заявы. Пара расцаніла гэта як пагрозу страціць бацькоўскія правы — таму вырашыла, пакуль не позна, вывезці дзяцей з краіны.

У Цапкалаў два сыны. 

Пасля таго, як ЦВК не зарэгістраваў Цапкалу кандыдатам у прэзідэнты, ён і яго жонка ўвайшлі ў аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай. Вераніка падкрэслівае, што яна застаецца ў Беларусі і працягне дзейнасць у штабе. 

Раней сваіх дзяцей за межы Беларусі вывезла кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Яна паведаміла, што яе дзеці знаходзяцца ў адной з краінаў Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі