Валанцёр заявіла, што яе завербаваў КДБ і яна атрымала псеўданім "Шрэк"

Валанцёр заявіла, што яе завербаваў КДБ і яна атрымала псеўданім "Шрэк"

Валанцёрка Таццяна Жывіца заявіла, што яе завербаваў КДБ і яна атрымала псеўданім "Шрэк". Як піша mspring.media, жанчыну затрымалі 9 ліпеня. Прычынай сталі паштоўкі і лісты салідарнасці, якія яна з сябрамі адпраўляла палітвязням.

Жывіца правяла ва ўпраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці восем гадзін. Увесь гэты час яе "апрацоўвалі" двое супрацоўнікаў. Іх цікавіла дзейнасць магілёўскіх праваабаронцаў. Жанчыне прапанавалі падпісаць паперу аб супрацоўніцтве і запісаць відэа, у якім яна асуджае экстрэмізм. Яна пагадзілася. Альтэрнатывай была пагроза крымінальнага пераследу і затрыманне на трое сутак у якасці падазраванай. Падчас другой сустрэчы супрацоўнікі КДБ прапанавалі жанчыне аддаць ім ключы ад офіса праваабаронцаў, але іх у яе не было.

Таццяна Жывіца адраз распавяла аб вярбоўцы праваабаронцам. Яе гісторыя была агучана пасля таго, як жанчына выехала за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі