Вакаліст этна-гурта "Бан Жвірба" Зміцер Гаўрылін арыштаваны яшчэ на 15 сутак. Пра гэта ў Facebook паведаміў актывіст Ілля Міронаў.
Гаўрыліна разам з жонкай Вікторыяй затрымалі напрыканцы студзеня. На волю ён павінен быў выйсці 9 лютага пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па якім артыкуле яго судзілі на гэты раз, пакуль невядома.
Зміцер Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода.