Вакаліст Aerosmith зноў лечыцца ад наркатычнай залежнасці

Вакаліст легендарнага амерыканскага гурта Aerosmith Стывен Тайлэр патрапіў у рэабілітацыйную клініку. 60-гадовы рокер будзе лячыцца ад залежнасці ад ужывання «нявызначанага рэчыва».

Нагадаю, што Тайлэр меў сур'ёзныя праблемы з алкаголем і наркотыкамі ў 1970-х і 1980-х гадах. За гэта яго разам з гітарыстам гурта Джо Пэры, які вёў падобны лад жыцця, у той час пачалі зваць The Toxic Twins (таксічныя двайняты).

Аднак дваццаць год таму спявак вылечыўся ад залежнасці. Але некалькі год таму падчас інтэрв'ю музыка заявіў, што «ўсё яшчэ алкаголік, хоць і не п'е».

Першым сведчаннем таго, што Тайлэр працягвае прымаць наркотыкі, стала тое, што ў 2003 годзе ў яго быў знойдзены гепатыт С, якім, як высветлілася, ён заразіўся праз шпрыц.

Цяперашняе лячэнне Стывен Тайлэр будзе праходзіць у клініцы Las Encinas Hospital у Пасадэне.

Характэрна, што менавіта ў гэтай лякарні здымаецца новае рэаліці-шоў «Celebrity Rehab», у якім на прыкладзе знакамітасцяў прыводзяцца спосабы пазбаўлення ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Фота: nymag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі