Ваенная тэхніка, хор Турэцкага і салют: як будуць святкаваць Дзень незалежнасці

Раён стэлы падчас рэпетыцыі Дня Незалежнасці ў 2019 годзе / Еўрарадыё
Раён стэлы падчас рэпетыцыі Дня Незалежнасці ў 2019 годзе / Еўрарадыё

Дзень незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску ўпершыню за 22 гады пройдзе без параду (памятаеце "справу аб дзяржаўным перавароце" і нібыта замах на Лукашэнку падчас параду?). Але, як звычайна, з ваеннай тэхнікай, салютам і расійскімі зоркамі. 

— Мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах горада Мінска, дзе ўжо традыцыйна можна ўбачыць і нумары, і забавы. Таксама будзе ваенная выстава, расказаў сайту "Мінск-Навіны" начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.

Галоўная сцэна, дзе выступіць хор Турэцкага і іншыя "расійскія зоркі", будзе змантаваная ля стэлы, яшчэ адна знаходзіцца ля Палаца спорту. Гарадскія пляцоўкі будуць адкрытыя для наведвальнікаў з 12:00 да 24:00. Там будуць "гулянні", гандлёвыя пункты і канцэрты.

Усё завершыцца салютам у шасці пунктах Мінска: у парку Уга Чавеса, у парку Паўлава, у парку Перамогі, на набярэжнай Драздоў, на пляцоўках ля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі