Ваенная авіяцыя ЗША вылятала на разведку да польска-беларускай мяжы

Самалёт Bombardier Challenger 650 ARTEMIS правёў у палёце каля мяжы каля 5 гадзін​
Самалёт Bombardier Challenger 650 ARTEMIS правёў у палёце каля мяжы каля 5 гадзін​

Самалёты радыёэлектроннай разведкі ВПС ЗША выканалі палёты ўздоўж межаў Беларусі і Польшчы, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на інфармацыю заходніх авіярэсурсаў.

Самалёт Bombardier Challenger 650 ARTEMIS вылецеў з аэрапорта ў Румыніі, а самалёт RC-135V — з Вялікабрытаніі.

Першы самалёт, які з вышыні 12 кіламетраў можа праслухоўваць радыёперамовы праціўніка і сканаваць тэрыторыю на сотні кіламетраў вакол, правёў на заданні каля 5 гадзін. Другі самалёт, акрамя вывучэння беларуска-польскай мяжы, праляцеў уздоўж межаў Калінінградскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі