Вы тут

Вадохрышча без палонкі: як мінчукі акуналіся ў купель (фота)

Павал Хадзінскі, Еўрарадыё

У Мінску напрацягу дня 19 студзеня сярод праваслаўных вернікаў адбываецца святкаванне Хросту Хрыста — Вадохрышча. Па традыцыі праваслаўныя вернікі ў гэты дзень залазяць у палонку і тройчы акунаюцца з галавою — на ўспамін пра абрад, які Іаан Прадцеча здзейсніў з Ісусам Хрыстом у водах ракі Іардан.

Але гэтым разам лёд у Беларусі не з'явіўся, і ахвотныя водных працэдураў мусілі залазіць проста ў ваду.

Мы трапілі на адно з такіх месцаў на Камсамольскім возеры ў Мінску. Адначасова з акунаннямі у 15 метрах праводзіліся заплывы аматараў зімовага плавання — чэмпіянат Беларусі па гэтым спорце. Для людзей былі падрыхтаваныя намёты для пераапранання, а таксама месцы, дзе можна было набыць суп і гарачыя напоі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.