Вы тут

Ва Уздзенскім раёне адкрылі помнік бульбе

Помнік бульбе / mlyn.by

У аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна адкрылі помнік бульбе, піша mlyn.by. Гэта кошык з бульбай пастаўлены на высокі камень-пастамент.

11 гадоў таму ў Дзешчанцы з'явіўся першы ў краіне музей бульбы. Кожную восень тут праходзяць бульбяныя кірмашы і фэсты. Сёлетні фэст якраз адзначаны адкрыццём помніка.

Асаблівая пашана бульбе ў аграгарадку ідзе ад таго, раней тут была доследная база імя Суворава, дзе вырошчвалі новыя гатункі бульбы. 

На пастаменце напісана, што ў Беларусі бульба з'явілася яшчэ ў XVII стагоддзі. Але чамусьці пазначана, што распаўсюд атрымала толькі ў канцы ХХ стагоддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.