Ва ўстановах Мінздрава прыпынена аказанне платных медычных паслуг

Найбольшая колькасць скаргаў і заяў грамадзян у сістэме Міністэрства аховы здароўя датычыцца няякаснага аказання спецыялізаванай дапамогі пацыентам, парушэнняў персаналам лякарняў і паліклінік прынцыпаў медычнай этыкі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Пракуратуры Беларусі, каментуючы вынікі пракурорскай праверкі прытрымлівання заканадаўства аб зваротах грамадзян у Міністэрства аховы здароўя. Падчас праверак устаноўлены таксама парушэнні парадку прадастаўлення грамадзянам платных медычных паслуг. У выніку аказанне медычных паслуг на платнай аснове прыпынена.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі