Ва Ушацкім раёне знайшлі месца рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя
![Ва Ушацкім раёне знайшлі месца рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8dd3b8ee-6db7-4dc5-8775-8d9922e5950d_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg.webp?itok=wXw9ULU3)
Ва Ушацкім раёне на беразе возера Чарсцвяды знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, інфармуе БЕЛТА. Археолагі не выключаюць, што ў ёй мог бываць славуты Усяслаў Чарадзей (1029 — 1101). Там адкапалі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, кераміку і наканечнік стралы. Гэтыя і іншыя знаходкі сведчаць, што там адпачывала статусная асоба, мяркуе археолаг Марат Клімаў. Паводле яго слоў, фрагменты такіх рэзідэнцый за межамі гарадоў ідэнтыфікаваныя ўпершыню ў гісторыі беларускай археалогіі.