Вы тут

Ва ўшацкага фермера знайшлі 425 л крадзенага паліва

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

У 37-гадовага фермера з вёскі Арэхаўна Ушацкага раёна міліцыянты выявілі крадзенае дызельнае паліва, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што мужчына скупляў паліва, скрадзенае з розных сельгасаб'ектаў раёна. Пракуратура выдала ордэр на ператрусы ў яго пабудовах. 

У выніку яны знайшлі 425 літраў фарбаванага дызельнага паліва і 251 літр гербіцыдаў. Паходжанне іх мужчына растлумачыць не змог і дакументаў на іх не меў. (Дарэчы, кошт 1 літра такога гербіцыду каштуе ад 15 долараў.)

Паліва ў сельскіх гаспадарках фарбуюць адмыслова для таго, каб засцерагчы ад крадзяжу. Фермер атрымаць такое паліва не мог, бо абавязаны запраўляцца на агульнай запраўцы, дзе наліваюць нефарбаванае паліва.

Ушацкі РАУС праводзіць праверку ў дачыненні да мужчыны.